Гэта рэакцыя на заяву прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона, які заявіў, што краіны Захаду павінны прыняць да ўвагі такую магчымасць.
У інтэрв'ю «Corriere della Sera» міністр Гразэта падкрэсліў, што Італія падтрымлівае ўсе магчымыя формы дапамогі Украіне, а таксама дапамагае ёй у вайсковым плане.
Аднак ён перасцярог ад эскалацыі напружанасці і маштабаў канфлікту. Спасылаючыся на заяву прэзідэнта Макрона, міністр сказаў, што не разумее ні яе сэнсу, ні мэты. Ён падкрэсліў, што нельга дапусціць захопу Украіны, бо гэта будзе азначаць, што суверэнная краіна можа беспакарана падвергнуцца нападу і акупацыі.
Ён адзначыў, што неабходна працягваць спробы вырашыць гэты канфлікт дыпламатычным шляхам. Міністр таксама заявіў, што возьме ўдзел у дэманстрацыі за пакутуючых палестынскіх дзяцей, калі ў ёй будуць удзельнічаць і ўкраінскія дзеці.
Міністр Гвіда Гразэта - адзін з бліжэйшых паплечнікаў і сяброў прэм'ер-міністра Джорджыі Мелоні.
ПР/юл