Беларуская Служба

Лукашысты завялі новую крымінальную справу на Змітра Дашкевіча

04.05.2024 09:21
Палітвязню заставалася 2 месяцы да вызвалення з няволі.
Зміцер ДашкевічYouTube/screen/ТОК/TALK

Супраць Змітра Дашкевіча распачалі новую крымінальную справу — па мінулай яму заставалася адбыць два месяцы

Пра гэта ў Facebook паведамляе ягоная жонка Наста Дашкевіч.

Вядома, што Змітру інкрымінаваны «народны» артыкул 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Нагадаем, актывіста разам з жонкай Настай абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года. 14 ліпеня 2022 года Змітру прызначылі 1,5 года калоніі, а Насце — 3 гады «хатняй хіміі».

Палітзняволены актывіст павінен быў выйсці на волю з папраўчай калоніі № 14 па заканчэнні тэрміну 11 ліпеня. Але адразу па выхадзе яго затрымалі ў межах новай крымінальнай справы па арт. 411 КК — «Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі».

Суддзя Таццяна Дзеравянка прызначыла палітвязню яшчэ адзін год калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

Крыніца: ПЦ «Вясна»